Парламенцкія выбары ў Беларусі сталі сведчаннем грамадзянскай актыўнасці насельніцтва. Пра гэта на 9-й сесіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага схода Беларусі чацвёртага склікання заявіў старшыня Савета Рэспублікі Анатоль Рубінаў. Ён выказаў расчараванне з-за ацэнак беларускіх выбараў у папярэдняй справаздачы АБСЕ. Ён упэўнены, што высновы аб неадпаведнасці выбараў міжнародным стандартам не могуць адлюстроўваць меркаванне ўсіх назіральнікаў ад АБСЕ, якія працавалі ў нашай краіне. Загадзя падрыхтаваныя адмоўныя ацэнкі выбараў сталі традыцыйным інструментам ціску з боку тых палітыкаў, якім не падабаецца наш курс, спакойная абстаноўка ў краіне і развіццё саюзных адносін з Расіяй, - адзначыў Анатоль Рубінаў.
تم إعداد قضية المعلومات على أساس المواد الراديو البيلاروسية الخاصة، وكالة المعلومات بيلتا ومصادر أخرى.