Праведзеная ў Мінску сустрэча прэзідэнтаў краін Мытнага саюза, Украіны і прадстаўнікоў Еўрасаюза з'яўляецца палітычнай перамогай беларускай дыпламатыі. Такое меркаванне выказаў намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па адукацыі, культуры і навуцы кандыдат гістарычных навук Марат Жылінскі. Дэпутат лічыць - Еўропа ўбачыла, што Беларусь - гэта паўнацэнная еўрапейская краіна. Тое што саміт прайшоў у беларускай сталіцы сведчыць аб тым, што Мінск уваходзіць у сферу інтарэсаў у тым ліку еўрапейскай палітыкі. На думку дыпламата, высокія еўрапейскія чыноўнікі сваім візітам у Мінск прадэманстравалі гатоўнасць выкарыстоўваць беларускую сталіцу ў палітычнай плоскасці, як пляцоўку для вырашэння нават самых складаных пытанняў.
تم إعداد قضية المعلومات على أساس المواد الراديو البيلاروسية الخاصة، وكالة المعلومات بيلتا ومصادر أخرى.