Беларусь не плануе павышаць цэны на айчынныя прадукты харчавання, якія пастаўляюцца ў Расійскую Федэрацыю, аб гэтым паведаміў міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі Леанід Заяц. Паводле яго слоў, Беларусь на дадзены момант не зацікаўлена ў павышэнні цэн. Галоўная задача нашай краіны – будаваць адносіны з Расіяй, беручы пад увагу далейшае эканамічнае супрацоўніцтва па пастаўках нашага харчавання на спажывецкі рынак Масквы і рэгіёнаў Расіі. “Мы хочам пастаянна прысутнічаць на гэтым магутным рынку, прадстаўляючы інтарэсы нашай дзяржавы”, - падкрэсліў кіраўнік сельскагаспадарчага ведамства.
تم إعداد قضية المعلومات على أساس المواد الراديو البيلاروسية الخاصة، وكالة المعلومات بيلتا ومصادر أخرى.