Знакавая падзея для Беларускай чыгункі. У Мінск прыбыў пяцісоты рэйс цягніка Масква - Мінск - Варшава - Берлін – Парыж, які звязвае найбуйнейшыя еўрапейскія сталіцы. Маршрут стаў паспяховым прыкладам міжнароднай кааперацыі. У першы рэйс цягнік адправіўся 12 снежня 2011-га і за гэты час перавёз да месцаў прызначэння больш за 85 тысяч чалавек. У летнім графіку цягнік курсіруе пяць раз на тыдзень, адпраўляецца з Масквы кожны панядзелак, аўторак, чацвер, суботу і нядзелю; з Парыжа - у панядзелак, аўторак, сераду, чацвер і суботу. Па Беларусі састаў робіць прыпынкі ў Оршы, Мінску, Баранавічах, Брэсце.
تم إعداد قضية المعلومات على أساس المواد الراديو البيلاروسية الخاصة، وكالة المعلومات بيلتا ومصادر أخرى.