Энергетыкі Беларусі і Турцыі падрыхтавалі праект міжурадавага пагаднення аб супрацоўніцтве ў галіне мірнага выкарыстання атамнай энергіі, - паведамляе БЕЛТА. Узаемадзеянне плануецца па шэрагу напрамкаў, у тым ліку, у выбары пляцовак, праектаванні, будаўніцтве, эксплуатацыі атамных электрастанцый і даследчых рэактараў. Таксама плануецца супрацоўніцтва ў прымяненні радыяцыйных тэхналогій і будаўніцтве звязаных з імі аб'ектаў, у разведцы і распрацоўцы уранавых радовішчаў, падрыхтоўцы спецыялістаў у галіне мірнага выкарыстання атамнай энергіі.
تم إعداد قضية المعلومات على أساس المواد الراديو البيلاروسية الخاصة، وكالة المعلومات بيلتا ومصادر أخرى.