ААН удзячна Беларусі за лідарства і прыхільнасць у барацьбе з гандлем людзьмі. Актыўную падтрымку намаганням Беларусі выказалі прадстаўнікі краін - членаў ААН, міжнародных арганізацый на спецыяльным мерапрыемстве высокага ўзроўню ў штаб-кватэры ААН у Нью-Ёрку. Яно ладзілася з нагоды першага Сусветнага дня барацьбы з гандлем людзьмі. Беларусь прадстаўляў намеснік міністра замежных спраў Валянцін Рыбакоў. Ён расказаў аб практычных кроках, якія ажыццяўляе наша краіна для прадухілення гандлю людзьмі і дапамогі яго ахвярам на нацыяльным і міжнародным узроўнях.
تم إعداد قضية المعلومات على أساس المواد الراديو البيلاروسية الخاصة، وكالة المعلومات بيلتا ومصادر أخرى.