Беларусь і Азербайджан адзначаюць інтэнсіўнасць міжпарламенцкіх кантактаў. Пра гэта ішла размова на сустрэчы першага намесніка міністра замежных спраў нашай краіны Аляксандра Міхневіча з прадстаўнікамі азербайджанскага парламента. Бакі падкрэслілі, што інтэнсіўнасць міжпарламенцкіх кантактаў, у тым ліку, на ўзроўні парламенцкіх груп, з'яўляецца добрым прыкладам эфектыўнай работы ў сферы міжнароднага супрацоўніцтва. Парламентарыі дзвюх краін не толькі падтрымліваюць палітычны дыялог, але і ўсяляк садзейнічаюць паглыбленню адносін у гандлёва-эканамічнай, культурнай, навуковай, адукацыйнай і іншых галінах.
تم إعداد قضية المعلومات على أساس المواد الراديو البيلاروسية الخاصة، وكالة المعلومات بيلتا ومصادر أخرى.