У Мінску пройдзе беларуска-кітайскі бізнес-форум. Аб гэтым дамовіліся прадстаўнікі гарадоў-пабрацімаў - Мінска і кітайскага Чанчунь, дэлегацыя якога гэтымі днямі наведвае сталіцу. У сферы інтарэсаў нашых усходніх калегаў - пашырэнне ўзаемадзеяння не толькі ў галіне эканомікі і сельскай гаспадаркі, але і стварэнне сумесных праектаў у сферы культуры і адукацыі. Мінск і Чанчунь паспяхова супрацоўнічаюць ужо больш як 20 гадоў. Адзін з важных вынікаў гэтай працы - беларуска-кітайскі тэхнапарк. У планах - сумесная вытворчасць у галіне вагонабудавання і электронікі.
تم إعداد قضية المعلومات على أساس المواد الراديو البيلاروسية الخاصة، وكالة المعلومات بيلتا ومصادر أخرى.