Гродна 14 чэрвеня ператворыцца ў танцуючы горад, паведамляе БЕЛТА. Усе жадаючыя ў гэты дзень у цэнтры горада змогуць навучыцца самым розным танцам: брэйк-дансу, хіп-хопу, джаз-факту, чэрлідынгу, сальсе, бачаце, сярэднявечным ірландскім, усходнім і беларускім народным танцам. Увечары на Савецкай плошчы пройдзе гала-канцэрт танцавальных калектываў горада, таксама адбудзецца танцавальны грандыёзны флэш-моб пад песню беларускага выканаўцы Сашы Нема. Рухі танца ўжо запісаныя на відэа і выкладзены ў сацыяльных сетках і на YouTube, каб жадаючыя змаглі патрэніравацца загадзя.
تم إعداد قضية المعلومات على أساس المواد الراديو البيلاروسية الخاصة، وكالة المعلومات بيلتا ومصادر أخرى.