Ён прысвечаны 100-годдзю пачатку Першай сусветнай вайны, - паведамляе БЕЛТА. Гледачам пакажуць дакументальныя і мастацкія карціны з Германіі, Францыі, Вялікабрытаніі, ЗША, Чэхіі, БССР і СССР, аб'яднаныя агульнай тэмай падзей 1914-18 гадоў. Арганізатары спадзяюцца, што падборка фільмаў зацікавіць жыхароў і гасцей Мінска. На фестывалі можна будзе паглядзець такія стужкі, як "Жанчына і чужынец" (ГДР, 1984), якая атрымала ў 1985 годзе "Залатога мядзведзя" Берлінскага кінафестывалю, ваенную драму "Забытая рота" - амерыканскі вострасюжэтны фільм, заснаваны на рэальных падзеях Першай сусветнай і інш.
تم إعداد قضية المعلومات على أساس المواد الراديو البيلاروسية الخاصة، وكالة المعلومات بيلتا ومصادر أخرى.