Беларусь падтрымала ініцыятыву ЮНІСЕФ у барацьбе з насіллем адносна дзяцей, паведамляе прэс-служба МЗС Беларусі. Беларуская дэлегацыя ў якасці краіны-наглядальніка ўдзельнічае ў штогадовай сесіі выканаўчага савета Дзіцячага фонду ААН (ЮНІСЕФ), якая праходзіць ў штаб-кватэры ААН у Нью-Ёрку. Прадстаўнікі Беларусі таксама запрасілі кіраўніцтва арганізацыі і зацікаўленыя дзяржавы-члены прыняць удзел у рэгіянальнай канферэнцыі "Умацаванне нацыянальных механізмаў у галіне абароны дзяцей ад абыякавага і жорсткага абыходжання, насілля і эксплуатацыі", што пройдзе ў лістападзе ў Мінску. У кантэксце прыярытэтаў Беларусі па падтрымцы сям'і і папулярызацыі традыцыйных сямейных каштоўнасцей асаблівая ўвага нададзена рабоце фонду ў галіне ўмацавання ролі і адказнасці сям'і ў выхаванні дзяцей. У сувязі з гэтым беларускі бок выказвае надзею на актыўную ролю і практычную падтрымку ЮНІСЕФ у папулярызацыі сямейных каштоўнасцей як асновы для дабрабыту дзяцей.
تم إعداد قضية المعلومات على أساس المواد الراديو البيلاروسية الخاصة، وكالة المعلومات بيلتا ومصادر أخرى.