Радыё “Беларусь”сумесна з галоўнай дырэкцыяй міжнародных сувязей Белтэлерадыёкампаніі падвяло вынікі віктарыны для замежных слухачоў "Гасцінная Беларусь". Галоўны прыз - паездку на XXIII Міжнародны фестываль мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" - выйграў сэрвісны інжынер медыцынскага абсталявання з Расіі Васіль Гуляеў. Пераможца зможа бясплатна наведаць усе мерапрыемствы культурнага форуму. Усяго ў конкурсе, які праходзіў з сакавіка па май, удзельнічалі 125 чалавек з Бангладэша, Бельгіі, Вялікабрытаніі, Германіі, Іарданіі, Непала, Нігерыі, Польшчы, Кітая, Расіі, ЗША, Украіны. Канкурсантам трэба было адказаць на 25 пытанняў пра гісторыю, культуру, дзяржаўны лад, славутыя мясціны, выдатных людзей Беларусі і іншыя.
تم إعداد قضية المعلومات على أساس المواد الراديو البيلاروسية الخاصة، وكالة المعلومات بيلتا ومصادر أخرى.