У Магілёве 26-27 чэрвеня пройдзе міжнародны бізнэс-форум " Прыдняпроўе", у якім плануецца ўдзел інвестараў, архітэктараў і спецыялістаў у галіне горадабудаўніцтва, прадстаўнікоў міжнародных фінансавых інстытутаў, банкаў, турыстычных агенцтваў з адзінаццаці краін, паведамляе БЕЛТА. Самая вялікая замежная дэлегацыя чакаецца з г. Пачон (Рэспубліка Карэя). Праграмай мерапрыемства прадугледжана прэзентацыя горада Магілёва і яго інвестыцыйнага патэнцыялу, будзе прадстаўлены вопыт рэалізацыі інвестыцыйных праектаў, а таксама разгледжаны новыя прапановы і інвестпраекты.
تم إعداد قضية المعلومات على أساس المواد الراديو البيلاروسية الخاصة، وكالة المعلومات بيلتا ومصادر أخرى.