Малы прыгранічны рух паміж Беларуссю і Літвой можна будзе запускаць толькі пасля адкрыцця на граніцы трох новых міжнародных пунктаў пропуску. Такое меркаванне выказаў пасол Беларусі ў Літве Аляксандр Кароль падчас ІІІ Беларуска-літоўскага форуму рэгіянальнага супрацоўніцтва ў Гродне, перадае БЕЛТА. У Беларусі ёсць вопыт арганізацыі малога прыгранічнага руху з Латвіяй, і ён выявіў некаторыя тэхнічныя праблемы. У сваю чаргу пасол Літвы ў Беларусі Эвалдас Ігнатавічус адзначыў, што літоўскі бок рады, што Беларусь пачала перагаворы аб лібералізацыі візавых адносін.
تم إعداد قضية المعلومات على أساس المواد الراديو البيلاروسية الخاصة، وكالة المعلومات بيلتا ومصادر أخرى.