Вулічныя калектывы Еўропы з'едуцца ў беларускую сталіцу 10-11 мая на другі Мінскі форум вулічных тэатраў. Фестываль пачнецца карнавальным шэсцем ад гарадской ратушы да сцэнічных пляцовак Верхняга горада. Тут пад адкрытым небам на працягу двух дзён мінчане і госці сталіцы змогуць паглядзець больш за 20 спектакляў тэатраў з Польшчы, Расіі, Славеніі, Украіны і, вядома ж, Беларусі. А ў перапынках паміж паказамі - любавацца жывымі статуямі, слухаць жывую музыку і глядзець кіно на вуліцах старога Мінска, - паведамляе БЕЛТА. Сёлета чакаецца і шырокая адукацыйная праграма: лекцыі, майстар- класы, перформансы. Адкрытую лекцыю пра вулічнае мастацтва ў Еўропе прачытае госця з Парыжа прафесійны крытык вулічных мастацтваў Фларыяна Габер.
تم إعداد قضية المعلومات على أساس المواد الراديو البيلاروسية الخاصة، وكالة المعلومات بيلتا ومصادر أخرى.