Беларусь прапрацоўвае стварэнне зборачных вытворчасцей тэхнікі ў Нікарагуа

Фото: belta.by


 

Беларусь прапрацоўвае стварэнне зборачных вытворчасцей тэхнікі ў Нікарагуа. Аб гэтым заявіў намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Аляксандр Ягораў на сустрэчы з саветнікам прэзідэнта Нікарагуа па інвестыцыях, гандлі і міжнародным супрацоўніцтве Лаўрэана Факунда Мурылья, паведамляе БЕЛТА.

Аляксандр Ягораў адзначыў, што актыўнае ўзаемадзеянне Беларусі і Нікарагуа пачалося некалькі гадоў таму, але за кошт інтэнсіўных перагавораў, узаемных візітаў бакам удалося за кароткі час прайсці шлях, які іншыя краіны пераадольваюць дзесяцігоддзямі. "Можна сказаць, што адной пробнай здзелкай па пастаўцы грузавікоў беларускай вытворчасці ў Нікарагуа мы адразу перакрылі папярэднія лічбы экспарту ў 1,5 раза", - дадаў ён.

Паводле яго слоў, гэта пробная здзелка і існуючыя дамоўленасці сведчаць аб тым, што цяперашнія аб'ёмы гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва будуць значна павялічаны. "Мы гатовы заявіць, што ўсе дамоўленасці паміж беларускім і нікарагуанскім бокам аб пастаўцы прадукцыі будуць падмацаваны крэдытам з боку Банка развіцця", - падкрэсліў ён.

Таксама Аляксандр Ягораў абзначыў магчымасць стварэння зборачных вытворчасцей беларускай тэхнікі ў Нікарагуа для яе наступнай рэалізацыі ў краінах рэгіёна. Ён праінфармаваў нікарагуанскі бок, што ў Беларусі прайшла вялікая нарада з удзелам Прэзідэнта аб развіцці прамысловасці, на якой кіраўнік дзяржавы адным са стратэгічных напрамкаў вызначыў стварэнне зборачных вытворчасцей у дружалюбных краінах. "Трэба прапрацаваць візіт урадавай дэлегацыі для таго, каб правесці перагаворы з урадам Нікарагуа па пытаннях стварэння такіх вытворчасцей", - прапанаваў ён. На яго думку, гэта дасць магчымасць атрымаць магчымасць дадатковага росту ў частцы экспарту прадукцыі ў іншыя краіны рэгіёна, а таксама зробіць дамоўленасці па пастаўцы беларускай тэхнікі не разавымі, а перманентнымі.

Намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта таксама прапанаваў прапрацаваць магчымасць візіту дэлегацыі Нікарагуа ў Беларусь для азнаямлення з тымі вытворчасцямі, якія раней не былі прадстаўлены нікарагуанскаму боку і з'яўляюцца ў пэўнай ступені ўнікальнымі ў свеце.

 
在互联网上的程序
广播频率
 

FM发射器和频率:

布列斯特106.2兆赫

格罗德诺:95.7兆赫

斯维斯洛奇:104.4兆赫

杰拉纽讷:99.9兆赫

布拉斯拉夫:106.6兆赫

米亚德利:102.0兆赫



征文活动