Пачынаецца вакцынацыя медыцынскіх работнікаў Беларусі - Міністэрства аховы здароўя

Фота: belta.by


Пачынаецца вакцынацыя медыцынскіх работнікаў Беларусі, якія знаходзяцца ў зоне рызыкі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.

"Ужо сёння ўстановы аховы здароўя атрымліваюць партыі вакцын "Спадарожнік V" для вакцынацыі медработнікаў - тых, якія знаходзяцца ў зоне рызыкі. Перш за ўсё плануецца прышчапіць 2 тыс. 285 медработнікаў Мінска, 3 тыс. 460 - Брэсцкага рэгіёна, 3 тыс. 260 - Віцебскага, 4 тыс. 365 - Гомельскага, 1 тыс. 735 - Гродзенскага, 1 тыс. 610 - Магілёўскага, 2 тыс. 485 - Мінскай вобласці. Каля 800 доз для медработнікаў рэспубліканскіх устаноў", - гаворыцца ў паведамленні. 

У Міністэрстве аховы здароўя адзначылі, што практыка пачатку вакцынацыі з медыцынскіх работнікаў - агульнасусветная. Вакцына размеркавана па рэгіёнах у залежнасці ад заявак устаноў аховы здароўя. Усе пытанні захавання халадовага ланцуга адпрацаваны.

У 2020 годзе Беларусь заключыла першапачатковы кантракт на пастаўку 170 тыс. доз вакцыны "Спадарожнік V". Раней былі атрыманы некалькі невялікіх партый вакцын, а напярэдадні Новага года - 20 тыс. доз расійскай вакцыны "Спадарожнік V", якая прайшла ўжо кантроль якасці. "Даследаванні праводзіла даследчая лабараторыя, зарэгістраваная ў Нацыянальнай сістэме акрэдытацыі Беларусі. У першым квартале 2021 года патрэбнасць у вакцыне "Спадарожнік V" плануецца закрываць магутнасцямі айчынных фармвытворцаў", - расказалі ў прэс-службе.

 
在互联网上的程序
广播频率
 

FM发射器和频率:

布列斯特106.2兆赫

格罗德诺:95.7兆赫

斯维斯洛奇:104.4兆赫

杰拉纽讷:99.9兆赫

布拉斯拉夫:106.6兆赫

米亚德利:102.0兆赫



征文活动