"Вялікі камень" далучыўся да міжнароднага пагаднення ў галіне электроннай камерцыі


 

Кітайска-беларускі індустрыяльны парк "Вялікі камень" далучыўся да міжнароднага пагаднення ў галіне электроннай камерцыі. Падпісанне адбылося ў час анлайн-канферэнцыі электроннай камерцыі, якая прайшла ў час Міжнароднага форуму развіцця электроннай камерцыі, паведамілі БЕЛТА ў індустрыяльным парку.

Індустрыяльным паркам "Вялікі камень", Міжнароднай зонай свабоднага гандлю Джыбуці, кампаніяй "Шэньчжэнь Баохун" і спецыялізаваным камітэтам па лічбавай эканоміцы і лічбавым гандлі Кітайскай асацыяцыі даследаванняў Сусветнай гандлёвай арганізацыі было падпісана пагадненне аб стратэгічным супрацоўніцтве па праекце Сусветнага міжнароднага цэнтра адборнай прадукцыі і Глабальнага партовага складскога цэнтра электроннай камерцыі.

Галоўнай тэмай анлайн-канферэнцыі стаў лічбавы гандаль Кітая, абмяркоўваліся таксама рызыкі глабальнага гандлю ва ўмовах пандэміі каранавіруса, пытанні Новага Свету, дружалюбнага да лічбавых тэхналогій, і новыя тэндэнцыі ў лічбавым гандлі.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі пасольстваў і гандлёвых палат, эксперты, вучоныя і прадпрымальнікі з больш як 30 краін. Прадстаўнік адміністрацыі індустрыяльнага парка выступіў з прэзентацыяй "Вялікага каменя".

 

 
在互联网上的程序
广播频率
 

FM发射器和频率:

布列斯特106.2兆赫

格罗德诺:95.7兆赫

斯维斯洛奇:104.4兆赫

杰拉纽讷:99.9兆赫

布拉斯拉夫:106.6兆赫

米亚德利:102.0兆赫



征文活动