Уведзеныя ў сувязі з COVID-19 абмежаванні для транзітных перавозчыкаў адмяняюцца


 

Савет Міністраў з 1 ліпеня адмяняе ўведзеныя ў сувязі з COVID-19 абмежаванні для транзітных перавозчыкаў. Гэта прадугледжана пастановай урада ад 26 чэрвеня 2020 года нумар 372, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства транспарту і камунікацый. 

Пастановай Саўміна нумар 171 ад 25 сакавіка 2020 года былі вызначаны меры па прадухіленні завозу і распаўсюджвання каранавіруса. У адпаведнасці з дакументам транзітныя перавозчыкі павінны былі праязджаць толькі па пэўных рэспубліканскіх аўтамабільных дарогах, на якіх магчыма спыненне (стаянка) для адпачынку і харчавання вадзіцеляў, запраўкі транспартных сродкаў. Яны таксама былі абавязаны пакідаць тэрыторыю Беларусі па самым кароткім маршруце не пазней за дзень, што ідзе за днём ўезду. Пастановай нумар 372 гэтыя патрабаванні для транзітных перавозчыкаў выключаюцца.

 

 
在互联网上的程序
广播频率
 

FM发射器和频率:

布列斯特106.2兆赫

格罗德诺:95.7兆赫

斯维斯洛奇:104.4兆赫

杰拉纽讷:99.9兆赫

布拉斯拉夫:106.6兆赫

米亚德利:102.0兆赫



征文活动