Свята восені ў Музеі-сядзібе Міцкевічаў: бібліятэчны марафон, квесты і народныя песні

Фота: belta.by


Свята "Восень у Завоссі" пройдзе ў Музеі-сядзібе Міцкевічаў у Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Завоссе - месца, дзе нарадзіўся Адам Міцкевіч. Тут прайшло яго дзяцінства, сюды, будучы падлеткам, ён штогод прыязджаў на летнія канікулы, ляцеў закаханым студэнтам, а потым - маладым настаўнікам з Каўнаса, каб быць бліжэй да каханай Марыі Верашчака. Свята пачнецца літаратурна-грамадскай акцыяй "Чытаем класіка", пройдзе "Бібліятэчны марафон", выступяць удзельнікі літаратурных суполак. Акрамя таго, арганізатары падрыхтавалі захапляльныя квесты, не абмінулі ўвагай і маленькіх наведвальнікаў - для іх гульні на дзіцячай інтэрактыўнай пляцоўцы.  У канцэртнай праграме – арт-студыя Niespodzianka аб'яднання палякаў у Беларусі, група BY CRY, этна-калектыў Vuraj. Кульмінацыяй свята стане "Спеўны сход" з Сержуком Доўгушавым".

 

 
在互联网上的程序
广播频率
 

FM发射器和频率:

布列斯特106.2兆赫

格罗德诺:95.7兆赫

斯维斯洛奇:104.4兆赫

杰拉纽讷:99.9兆赫

布拉斯拉夫:106.6兆赫

米亚德利:102.0兆赫



征文活动