Брэсцкая крэпасць падпіша дагаворы аб супрацоўніцтве з музеямі Масквы і Валгаграда

Фота: belta.by


Беларускі мемарыяльны комплекс, а таксама музей-панараму "Барадзінская бітва" і музей-запаведнік "Сталінградская бітва" аб'ядноўвае трагедыя XX стагоддзя. Пагадненне дапаможа завабіць турыстаў і пашырыць доступ да гістарычнай спадчыны дзвюх краін. Такі дагавор пакуль ёсць толькі з Музеем Перамогі ў расійскай сталіцы. Зараз у цытадэлі над Бугам працягваюцца работы па музеефікацыі і рэстаўрацыі. Сродкі на рэканструкцыю выдзелены з бюджэту Саюзнай дзяржавы. У найбліжэйшы час будзе адкрыта новая экспазіцыя ва Усходнім форце, дзе трымаў абарону маёр Гаўрылаў. Толькі за мінулы год Брэсцкую крэпасць наведала больш за паўмільёна турыстаў.

 
在互联网上的程序
广播频率
 

FM发射器和频率:

布列斯特106.2兆赫

格罗德诺:95.7兆赫

斯维斯洛奇:104.4兆赫

杰拉纽讷:99.9兆赫

布拉斯拉夫:106.6兆赫

米亚德利:102.0兆赫



征文活动