«Ракурс» - гэты аналітычны праект асвятляе тое, як Беларусь заяўляе пра сябе на міжнароднай арэне, знешнепалітычныя ініцыятывы і прапановы нашай краіны, уклад ў дзейнасць інтэграцыйных структур і аб”яднанняў, удзел у міжнародным шматбаковым супрацоўніцтве. Таксама праект распавядае, як у замежных сродках масавай інфармацыі прадстаўлена Беларусь, яе знешняя палітыка, супрацоўніцтва нашай краіны з замежнымі партнёрамі ў розных сферах, які вобраз Беларусі фармуецца ў замежных СМІ.