Лідары гатовы рэалізаваць ідэю спалучэння ЕАЭС і эканамічнага пояса "Шаўковы шлях"

Лідары гатовы рэалізаваць ідэю спалучэння ЕАЭС і эканамічнага пояса "Шаўковы шлях".  Аб гэтым заявіў сёння прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін на пашыраным пасяджэнні Савета кіраўнікоў дзяржаў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва ва Уфе.  

Паводле слоў Уладзіміра Пуціна, краіны - удзельніцы Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва маюць намер стварыць Міжнародны цэнтр праектнага фінансавання на базе міжбанкаўскага аб'яднання Арганізацыі. Прэзідэнт Расіі адзначыў, што ўдасканаленне супрацоўніцтва краін Арганізацыі ў фінансавай сферы з'яўляецца адной з прыярытэтных задач. Пуцін таксама лічыць неабходным больш актыўна задзейнічаць магчымасці ўжо існуючых у рэгіёне фінансавых структур - Еўразійскага банка развіцця, Азіяцкага банка інфраструктурных інвестыцый і ствараемага новага банка развіцця БРІКС. 

Нагадаем, Беларусь атрымае статус назіральніка ў ШАС.

 
在互联网上的程序
广播频率
 

FM发射器和频率:

布列斯特106.2兆赫

格罗德诺:95.7兆赫

斯维斯洛奇:104.4兆赫

杰拉纽讷:99.9兆赫

布拉斯拉夫:106.6兆赫

米亚德利:102.0兆赫



征文活动