Беларусь і Бразілія створаць міжурадавую камісію, якая будзе вывучаць перспектывы супрацоўніцтва

Беларусь і Бразілія створаць змешаную міжурадавую камісію, якая будзе вывучаць бягучы стан і перспектывы пашырэння супрацоўніцтва па ўсіх напрамках. Аб гэтым дамовіліся прэзідэнты Беларусі і Бразіліі Аляксандр Лукашэнка і Дзілма Русеф падчас сустрэчы ва Уфе.

Нягледзячы на тое, што таварабарот паміж дзвюмя краінамі дасягае амаль 1 млд. даляраў, прэзідэнты перакананыя - патэнцыял далёка не вычарпаны і дзяржавам ёсць над чым працаваць. У Беларусі і Бразіліі добрыя перспектывы для пашырэння супрацоўніцтва ў авіяцыйнай сферы, аграпрамысловым комплексе. Падчас перамоў Аляксандр Лукашэнка запрасіў Дзілму Русеф наведаць Беларусь у любы зручны для яе час, і Прэзідэнт Бразіліі прыняла запрашэнне.

 
在互联网上的程序
广播频率
 

FM发射器和频率:

布列斯特106.2兆赫

格罗德诺:95.7兆赫

斯维斯洛奇:104.4兆赫

杰拉纽讷:99.9兆赫

布拉斯拉夫:106.6兆赫

米亚德利:102.0兆赫



征文活动