Беларусь: Эканамічны складнік "Усходняга партнёрства" павінен быць узмоцнены

Эканамічны складнік "Усходняга партнёрства" павінен быць узмоцнены. Такое меркаванне выказала намеснік міністра замежных спраў Беларусі Алена Купчына ў Любляне на перагаворах з палітычным дырэктарам Міністэрства замежных спраў Славеніі Ігарам Юкічам.  

На сустрэчы размова ішла ад далейшым развіцці ініцыятывы "Усходняе партнёрства", у тым ліку аб выніках Рыжскага саміту. Закраналіся таксама пытанні, звязаныя з сітуацыяй у рэгіёне ў кантэксце ўкраінскага крызісу. Як лічыць Алена Купчына, вельмі важнай тэмай з'яўляецца перагляд еўрапейскай палітыкі суседства, рэалізацыяй якой у тым ліку займаецца і "Усходняе партнёрства”. Намеснік кіраўніка беларускага знешнепалітычнага ведамства ўпэўнена, што, разглядаючы перспектывы "Усходняга партнёрства", неабходна ўлічваць інтарэсы і прыярытэты ўсіх краін - членаў гэтай ініцыятывы.

 
在互联网上的程序
广播频率
 

FM发射器和频率:

布列斯特106.2兆赫

格罗德诺:95.7兆赫

斯维斯洛奇:104.4兆赫

杰拉纽讷:99.9兆赫

布拉斯拉夫:106.6兆赫

米亚德利:102.0兆赫



征文活动