Экспартны форум "Беларусь малочная" пройдзе ў Мінску

Экспартны форум "Беларусь малочная" ўпершыню пройдзе ў Мінску 9-10 ліпеня. Як адзначылі ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі галоўная задача мерапрыемства - садзейнічанне павышэнню інвестыцыйнай прывабнасці малочнай галіны, канкурэнтаздольнасці беларускай малочнай прадукцыі і асваенню новых рынкаў збыту.

Адной з характэрных асаблівасцей форуму стане шырокая прадстаўнічая геаграфія - амаль 100 удзельнікаў з Беларусі, Расіі, Украіны, Італіі, Казахстана, Кітая, Польшчы, В'етнама, Азербайджана і Румыніі. Паводле даных Міжнароднай малочнай федэрацыі, Беларусь уваходзіць у пяцёрку сусветных лідараў - экспарцёраў малакапрадуктаў. Разам з Аўстраліяй Беларусь падзяляе 3-е месца ў спісе буйнейшых краін - экспарцёраў сметанковага масла.

 
在互联网上的程序
广播频率
 

FM发射器和频率:

布列斯特106.2兆赫

格罗德诺:95.7兆赫

斯维斯洛奇:104.4兆赫

杰拉纽讷:99.9兆赫

布拉斯拉夫:106.6兆赫

米亚德利:102.0兆赫



征文活动