Працягваецца візіт старшыні КНР Сі Цзіньпіна ў Беларусь.


        Працягваецца візіт старшыні КНР Сі Цзіньпіна ў Беларусь. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка запэўніў Сі Цзіньпіна, што Беларусь зробіць усё неабходнае для эфектыўнага прасоўвання КНР сваіх інтарэсаў у Еўропе. Пра гэта кіраўнік беларускай дзяржавы заявіў, выступаючы на Беларуска-кітайскім бізнес-форуме. Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу, што адкрыўшы вытворчасці ў Беларусі, кітайскі бізнес зможа скарыстацца бесперашкодным выхадам на рынак Еўразійскага эканамічнага саюза. Аляксандр Лукашэнка  лічыць, што кітайскія інвестары змогуць пераканацца на сваім вопыце ў тым, што працаваць у Беларусі камфортна і выгадна.
        Кітайская Народная Рэспубліка гатова выкарыстаць фонд Шаўковага шляху для развіцця міжрэгіянальнага супрацоўніцтва з Беларуссю, - заявіў у сваю чаргу Старшыня КНР Сі Цзіньпін. Ён падкрэсліў, што ўмацаванне фінансава-крэдытнай падтрымкі, у тым ліку, малога і сярэдняга бізнесу Беларусі і КНР, павінна паспрыяць умацаванню сувязей паміж рэгіёнамі. Сі Цзіньпін заклікаў прысутных на форуме кітайскіх бізнесменаў скарыстацца магчымасцю і вывучыць перспектывы ўзаемадзеяння з беларускімі партнёрамі. Старшыня КНР выказаў упэўненасць, што дзякуючы актыўнаму ўдзелу рэгіёнаў беларуска-кітайскія адносіны паднімуцца на новую ступень.

 
在互联网上的程序
广播频率
 

FM发射器和频率:

布列斯特106.2兆赫

格罗德诺:95.7兆赫

斯维斯洛奇:104.4兆赫

杰拉纽讷:99.9兆赫

布拉斯拉夫:106.6兆赫

米亚德利:102.0兆赫



征文活动