Беларуская чыгунка ўкараніла міжнародную інфармацыйна-даведачную сістэму MERITS-PRIFIS

       Беларуская чыгунка ўкараніла міжнародную інфармацыйна-даведачную сістэму MERITS-PRIFIS, якая дазваляе інфармаваць пасажыраў аб раскладзе руху цягнікоў у Заходняй Еўропе. Усе буйныя пункты продажаў праязных дакументаў БЧ могуць даць пасажырам вычарпальную інфармацыю аб тым, як дабрацца чыгуначным транспартам, напрыклад, ад Варшавы да Рыма, якія перасадкі ў шляху спатрэбіцца зрабіць, колькі будуць каштаваць білеты і г.д. У межах праекта MERITS-PRIFIS створана адзіная міжнародная кліенцкая база, якая дазваляе яго ўдзельнікам развіваць продаж ва ўласных сістэмах рэзервавання па ўсёй Еўропе. Інфармацыя ў базе даных абнаўляецца штотыдзень.                                                 

 
在互联网上的程序
广播频率
 

FM发射器和频率:

布列斯特106.2兆赫

格罗德诺:95.7兆赫

斯维斯洛奇:104.4兆赫

杰拉纽讷:99.9兆赫

布拉斯拉夫:106.6兆赫

米亚德利:102.0兆赫



征文活动