Прэзідэнт Беларусі сустрэўся з федэральным міністрам па пытаннях Еўропы, інтэграцыі і замежных спраў Аўстрыі.


          Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з федэральным міністрам па пытаннях Еўропы, інтэграцыі і замежных спраў Аўстрыі Себасціанам Курцам. Аляксандр Лукашэнка ахарактарызаваў цяперашні ўзровень адносін з Захадам як некаторае пацяпленне. Што да двухбаковых адносін, Аляксандр Лукашэнка выказаў задавальненне ўзроўнем супрацоўніцтва Беларусі і Аўстрыі.
         У сваю чаргу Себасціан Курц адзначыў, што Аўстрыя гатова садзейнічаць развіццю пазітыўнай дынамікі адносін Беларусі і ЕС. Па яго словах, зараз няпростыя часы, асабліва для ўсходніх суседзей Еўрасаюза, паколькі існуе занепакоенасць крызіснай сітуацыяй ва Украіне. Адчуваецца пэўная напружанасць, якая адбіваецца і на сітуацыі ў рэгіёне ў цэлым. Ён таксама звярнуў увагу на цесныя кантакты Беларусі і Аўстрыі ў эканоміцы.

 
在互联网上的程序
广播频率
 

FM发射器和频率:

布列斯特106.2兆赫

格罗德诺:95.7兆赫

斯维斯洛奇:104.4兆赫

杰拉纽讷:99.9兆赫

布拉斯拉夫:106.6兆赫

米亚德利:102.0兆赫



征文活动