Беларусь і Расія могуць дасягнуць высокага эфекту ў галіне ядзернай медыцыны.Такое меркаванне выказала віцэ-прэзідэнт "Русатам Аверсыз" Ірына Кібіна на Міжнароднай выставе і канферэнцыі "Атамэкспа-Беларусь" у Мінску.
На думку эксперта, важна распрацаваць сумесную праграму вытворчасці імпартазамяшчальнага абсталявання, падрыхтоўкі спецыялістаў ядзернай медыцыны з выкарыстаннем навуковага і прамысловага патэнцыялу Еўразійскай эканамічнай супольнасці.