Прэзідэнт: Беларусь і Грузія ў стане стварыць трывалы фундамент для будучых адносін

Беларусь і Грузія ў стане стварыць трывалы фундамент для будучых адносін, заснаваных на моцных гандлёва-эканамічных сувязях. Аб гэтым заявіяў Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы ў Тбілісі са сваім грузінскім калегам Георгіем Маргвелашвілі.

Прэзідэнт Грузіі ў сваю чаргу адзначыў, што ў дзвюх краін ёсць добрае мінулае, на якім можна будаваць яшчэ лепшую будучыню. Георгій Маргвелашвілі назваў вельмі значным візіт беларускага лідара ў Грузію для абедзвюх краін і двухбаковых адносін. Паводле яго слоў, ў многіх аспектах адносіны паміж Беларуссю і Грузіяй з'яўляюцца прыкладам для іншых краін.

Напярэдадні візіту кіраўніка беларускай дзяржавы ў Грузію ў Тбілісі прайшоў беларуска-грузінскі бізнес-форум, на якім падпісана 5 кантрактаў. Віцэ-прэм'ер Беларусі Міхаіл Русы адзначыў, што Беларусь і Грузія разглядаюць шырокі спектр напрамкаў супрацоўніцтва, прычым гэта не толькі эканамічная сфера, але і турызм, навука, тэхналогіі, культура і адукацыя. 

 
在互联网上的程序
广播频率
 

FM发射器和频率:

布列斯特106.2兆赫

格罗德诺:95.7兆赫

斯维斯洛奇:104.4兆赫

杰拉纽讷:99.9兆赫

布拉斯拉夫:106.6兆赫

米亚德利:102.0兆赫



征文活动