МЗС Беларусі і Еўракамісія абмеркавалі магчымасці пашырэння беларуска-еўрапейскага супрацоўніцтва.

            Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей прыняў удзел у міністэрскай сустрэчы краін - удзельніц ініцыятывы "Усходняе партнёрства". Яна прайшла ў Люксембургу і была прысвечана падрыхтоўцы да Рыжскага саміту. Уладзімір Макей выклаў падыходы Беларусі да развіцця адносін з ЕС і ўдзелу краіны ва "Усходнім партнёрстве". Акрамя таго, ён падкрэсліў неабходнасць сапраўднага раўнапраўя паміж ЕС і краінамі - партнёрамі УП, большага уліку іх інтарэсаў і факусіроўкі на прыкладных сферах супрацоўніцтва. Міністр таксама заклікаў да хутчэйшага пачатку дыялогу паміж ЕС і ЕАЭС з перспектывай фарміравання агульнай эканамічнай прасторы як ключавога элемента доўгатэрміновага міру і працвітання ў рэгіёне. Нагадаем, правядзенне Рыжскага саміту "Усходняга партнёрства" запланавана на 21-22 мая.

 
 
在互联网上的程序
广播频率
 

FM发射器和频率:

布列斯特106.2兆赫

格罗德诺:95.7兆赫

斯维斯洛奇:104.4兆赫

杰拉纽讷:99.9兆赫

布拉斯拉夫:106.6兆赫

米亚德利:102.0兆赫



征文活动