Беларуская чыгунка зніжае кошт праезду ў цягніку Мінск-Вільнюс на 15%. Мэта маркетынгавага кроку -- развіццё транспартных сувязей паміж Беларуссю і Літвой, павышэнне канкурэнтаздольнасці чыгуначных пасажырскіх перавозак у зносінах паміж сталіцамі. Нагадаем, цягнік міжнародных ліній беларускага фарміравання Мінск-Вільнюс курсіруе па суботах і нядзелях.