Усіх, хто цікавіцца культурай краіны-суседкі запрашаюць на выставу фотаработ і вырабаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва “Літоўскі гасцінец”, канцэрт Літоўскага акадэмічнага хору “AVE VITA” і прэзентацыю народнага касцюма Літвы. Акрамя таго, літоўскія майстры правядуць майстар-класы па ганчарстве, выцінанцы, роспісе і аздабленні велікодных яек.