“Роздум. Пакуль святла хапае на зямлі…”

“Роздум. Пакуль святла хапае на зямлі…” Радыёблог Навума Гальпяровіча (аўдыё)Вы калі-небудзь бывалі ў Малазе, горадзе на ўзбярэжжы Міжземнага мора, самым паўднёвым горадзе Еўропы, радзіме Пабла Пікаса і Антоніа Бандэраса? Я – не, але гэтае чароўнае месца раптам нагадала пра сябе ў адным з нядаўніх вечарын у Мінску, у адным са сталічных музеяў.
Прычым, нагадала цудоўнымі беларускімі вершамі ў выкананні чароўнай маладой іспанкі:

Нябеснай калыханкай засынае
Павольна сонца між духмяных руж,
І ззяе зорка закаханых душ,
Вятрыска ў летнім садзе заціхае…

Верш гэты прысвечаны Міхасю Стральцову, а напісала яго Анхела Эспіноса Руіс.
Анхела нарадзілася і вырасла ў Андалузіі, і для яе снег, зіма, смаленне вепрука ў беларускай вёсцы было такой экзотыкай, як для нас цёплыя марскія хвалі на іспанскім узбярэжжы. Тым не менш, проза і вершы беларускага творцы яна зразумела і адчула як нешта вельмі блізкае і роднае.
Увогуле, гаворка на сустрэчы ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры ішла не толькі пра вершы маладой паэткі. З захапленнем распавядала яна пра постаць Максіма Багдановіча, чытала ўласныя пераклады класіка беларускай літаратуры на іспанскую мову…
І ўвесь час мяне не пакідала адчуванне незвычайнасці, якая сыходзіла ад голасу Анхелы, ад яе дасканалай нязмушанай беларускай гаворкі…
І цяжка было паверыць, што гэтая іспанская дзяўчына ў сваім дзяцінстве нават не ведала практычна нічога пра Беларусь. Скончыўшы ў 2011 годзе школу з гуманітарным профілем і музычную школу ў роднай Малазе, паступіла ў Гранадскі ўніверсітэт на славянскую філалогію, дзе сярод іншых славянскіх моў раптам вылучыла дзя сябе беларускую. Нават не вылучыла, а горача палюбіла. Па словах Анхелы, наша мова мае неабмежаваныя магчымасці.
І гэта маладая іспанка бліскуча прадэманстравала, стаўшы пераможцай многіх паэтычных конкурсаў у нашай краіне, апублікаваўшы зборнікі вершаў, выступіўшы з паэтычнымі падборкамі ў беларускай перыёдыцы.
Яна – сталы аўтар часопіса “Маладосць”, дзе выступае з цікавымі эсэ пра праблемы літаратуры, музыкі, культуры.
Мне даводзілася сустракацца з замежнікамі, якія зацікавіліся вывучэннем нашай мовы, займаюцца перакладамі твораў нашых землякоў, прапагандуюць беларускую літаратуру ў свеце.
Але ніхто з іх не стаў такім натуральным здабыткам нашай паэзіі, як маладая іспанка. Па-сутнасці, яна ўжо – неад’емная частка айчыннай літаратуры. узыходзячая зорка на яе небасхіле.
Пакуль святла хапае на зямлі,
Пакуль шчэ маюць сэнс пустыя словы,
Пакуль не сціхла рэха нашай мовы…
Гэта зноў радкі Анхелы Эспіноcы Руіс, беларускай паэткі іспанскага паходжання.
І калі ў нашу літаратуру прыходзяць такія яркія асобы, то верыцца, што рэха нашай мовы не сціхне ніколі.

 
在互联网上的程序
广播频率
 

FM发射器和频率:

布列斯特106.2兆赫

格罗德诺:95.7兆赫

斯维斯洛奇:104.4兆赫

杰拉纽讷:99.9兆赫

布拉斯拉夫:106.6兆赫

米亚德利:102.0兆赫



征文活动