Блог Навума Гальпяровіча

“Роздум. Светлае рэха сыноўняй любові”. Радыёблог Навума Гальпяровіча (аўдыё)Калі з-за паварота на шашы паказаўся ўказальнік з надпісам “Глуcк”, Таццяна Сяргееўна прадэкламавала бацькавы вершы:
За Глускам, у глухіх барах,
Яшчэ маё блукае рэха,
I дзень суніцамі прапах,
Даспелі першыя арэхі...
I золкі золак на Пцічы
Мяне штодня дадому кліча,
Дзе расцвітаюць касачы
I дзе гады зязюля лічыць,

Таццяна Сяргееўна – дачка паэта Сяргея Грахоўскага, і ехалі мы ў яго родныя мясціны адзначаць 105 год з дня нараджэння гэтага выдатнага чалавека і творцы.
Сяргей Грахоўскі — ганаровы грамадзянін Глуска, яго імя носіць Глуская сярэдняя школа №1, у раённым цэнтры ў гонар паэта названы бульвар, дзе ўстаноўлены памятны знак з барэльефам Сяргея Іванавіча Грахоўскага.
Грахоўскі – чалавек легендарнага лёсу. На яго долю выпала столькі выпрабаванняў, што не кожны бы змог гэта вытрымаць. Беспадстаўнае абвінавачванне, молах рэпрэсій трыццатых, дзевятнаццаць гадоў, праведзеных у лагерах і ссылках, поўная рэабілітацыя, імклівы ўваход у літаратуру.
Паэт, празаік, публіцыст, перакладчык, крытык… Пяру аўтара пры жыцці належыць больш за шэсцьдзесят выданняў.
Ён заслужаны работнік культуры Беларусі, быў узнагароджаны медалём Францыска Скарыны. Спадчына Сяргея Грахоўскага сёння захоўваецца ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва.
І не толькі. Рупліва збірае ўсё, што звязана з імем паэта, яго дачка, Таццяна Сяргееўна. Гэтая цудоўная жанчына таксама, як і бацька, зведала гады ліхалецця, яе дзяцінства прайшло ў суровай Сібіры ў сям’і ссыльных бацькоў, але прыехаўшы разам з дарагімі ёй людзьмі ў Беларусь, яна назаўсёды палюбіла наш родны край, яго мову і культуру.
Мне пашчасціла не толькі ведаць Сяргея Іванавіча, а і быць з ім у шчырых таварыскіх стасунках. Узгадваю нашы сустрэчы і гутаркі ў Доме творчасці “Іслач”, на маёй роднай Полаччыне, ліставанне, удзел у сумесных выступленнях перад самымі рознымі аўдыторыямі.
Усхваляваны і адкрыты, Сяргей Грахоўскі выклікаў непадробную цікавасць і павагу ўсіх, з кім ён сустракаўся. Яго шчырыя словы даходзілі да людскіх душ і выклікалі давер, пра што б ён ні гаварыў.
І заўсёды ён быў верны сваім родным мясцінам. У Глуcку сотні людзей і сёння памятаюць яго высокую постаць, яго голас, яго шчырую ўсмешку.
Пра гэта ішла гаворка ў мясцовай школе, якая носіць яго імя. Прамаўлялі яго малодшы сябар, мясцовы краязнаўца, пісьменнік Навум Сандамірскі, госці, сярод якіх была лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Галіна Левіна. Дачка славутага Леаніда Левіна, аднаго з аўтараў хатынскага мемарыяла, яна стала адной са стваральніц помніка на месцы расстрэла вязняў Глуcкага гета на Мыслацянскай гары, што непадалёк ад мястэчка.
Сяргей Іванавіч не раз згадваў, што тут прынялі пакутную смерць звыш трох тысяч яго землякоў, заўсёды прыходзіў сюды ў час кожнага прыезду, каб ушанаваць памяць нявінных ахвяр.
На сустрэчу ў школу прыехалі вучні з усяго раёна. У іх выкананні гучалі вершы паэта, юныя таленты чыталі свае першыя паэтычныя радкі.
А з вялізнага партрэта глядзеў з усмешкай сам юбіляр, нібыта адчуваў і суперыжываў тое, што адбываецца тут, дзе ён не раз сустракаўся са школьнікамі і настаўнікамі.
Так, родны кут, малая радзіма аднойчы выпусціла яго ў свет, каб ён вярнуўся гарачым шчырым словам, цёплымі ўспамінамі і светлай памяццю землякоў.

 
在互联网上的程序
广播频率
 

FM发射器和频率:

布列斯特106.2兆赫

格罗德诺:95.7兆赫

斯维斯洛奇:104.4兆赫

杰拉纽讷:99.9兆赫

布拉斯拉夫:106.6兆赫

米亚德利:102.0兆赫



征文活动