Пад велічныя гукі аргану

Вітаю, сябры!


Напэўна вы ўжо чулі, што ў Полацку, у канцэртнай зале Сафійскага сабора, пачаўся трыццаты міжнародны фестываль старажытнай і сучаснай камернай музыкі. На працягу месяца, як паведаміла БЕЛТА, чакаюцца выступленні  музыкантаў з Беларусі, Германіі, Італіі , Францыі, Аўстрыі, Польшчы і Бразіліі.


Аматары музыкі не толькі старажытнага горада штогод чакаюць гэтае свята. У Полацк прыязджаюць паслухаць слынных выканаўцаў з усяго Прыддзвіння, іншых гарадоў. На гэты час горад становіцца сапраўдным цэнтрам высокага мастацтва.


А здаецца не так даўно ў скляпеннях Сафіі быў склад кніжнай прадукцыі. Толькі ў васьмідзесятых гадах мінулага стагоддзя па ініцыятыве гарадскога аддзела культуры і аматараў старажытнасці пачалася рэстаўрацыя гэтай гістарычнай забудовы.


Што да канцэртнай залы, то да ідэі аб яе стварэнні некаторыя мясцовыя начальнікі паставіліся досыць скептычна. Асабліва да праекта ўстаноўкі ў саборы аргана. Маўляў, хто ў правінцыйным гарадку будзе прыходзіць на канцэрты класічнай музыкі.


Але тадышняй загадчыцы аддзела культуры Таццяне Рудавай усё ж удалося пераканаць кіраўнікоў, і па замове палачан чэхаславацкая арганабудаўнічая фірма “Рігер Клос“ адмыслова для полацкага сабора вырабіла арган.


Мне пашчаслівілася пабываць на першым канцэрце арганнай музыкі і ўрачыстым адкрыцці канцэртнай залы.


Святочна апранутыя людзі, а зала была перапоўнена, слухалі чароўныя гукі інструмента ў выкананні славутага маскоўскага арганіста Алега Янчанкі.


Усе сумненні, ці ўспрымуць у горадзе высокую музычную класіку, аказаліся марнымі.


І трэба сказаць, што першы жа фестываль выклікаў надзвычай вялікі рэзананс. Тады  ўпершыню ў старажытны беларускі горад прыехалі з канцэртамі такія славутыя майстры, як Ірына Архіпава, дзяржаўны камерны хор пад кіраўніцтвам Палянскага, ансамбль салістаў Вялікага тэатра з Масквы, артысты з Таліна і Мінска. Ажатыятаж быў неверагодны. На канцэрты славутых майстроў у Полацк адмыслова прыязджалі нават масквічы.


І вось ужо трыццаты фестываль, які, я ўпэўнены, таксама стане яркай падзеяй у культурным жыцці краіны.


Сёлета мы шмат узгадваем Полацк, як горад, у якім пройдзе святкаванне 500-годдзя беларускага кнігадрукавання, дзень беларускага пісьменства, як самы старажытны горад Беларусі, які з’яўляецца калыскай нашай дзяржаўнасці.


Усведамленне ўсёй яго велічы прыйшло да землякоў не адразу. Войны і буры розных стагоддзяў на пэўны час маглі ператварыць Полацк у заштатны правінцыйны гарадок.


На шчасце, так ужо назваць слыннае месца краіны сёння ніхто не рашыцца. Сёння ў Полацку ёсць што паглядзець шматлікім турыстам, ёсць што наведаць. Гэта і адзіны ў Беларусі музей кнігадрукавання, і  экспазіцыі астатніх дзесятка музеяў, якія ўваходзяць у склад Нацыянальнага гісторыка-культурнага запаведніка.


Госці маюць магчымасць дакрануцца да ракі з мошчамі святой прападобнай Ефрасінні Полацкай, памаліцца ў адрэстаўраваным Кафедральным саборы побач з брацкай школай Полацкага багаяўленскага манастыра, дзе адным з выкладчыкаў быў славуты асветнік і паэт Сімяон Полацкі…


Але, на мой погляд, родны горад дастойны далейшага развіцця як гістарычны і культурны цэнтр краіны.
Яшчэ нямала патрэбна зрабіць, каб развіць разгалінаваную інфраструктуру турыстычных паслуг, добраўпарадкаваць і рэстаўраваць важныя гістарычныя аб’екты. Пра гэта гаварылася на выязной рэспубліканскай калегіі Міністэрства спорту і турызму , пра гэта дбаюць шматлікія энтузіясты: гісторыкі і дзеячы культуры, прадстаўнікі грамадскасці.


І згаданы музычны фестываль таксама важкі ўклад у папулярнасць горада над Дзвіной, прыклад таго, каб самымі рознымі сродкамі і захадамі вяртаць першай сталіцы славутага Полацкага княства былую веліч і славу.

 
transmisje internetowe
Teraz odtwarzane:
23.00 Belarús hoy en dίa (ES)

Dalej:
23.20 Bélarus d’aujourd’hui (FR)


Niezawodny Internet Broadcasting
Niezawodny nadawanie
konkurs selfie
 
częstotliwości
 

FM-nadajniki i częstotliwości:
Rakitnica - 106.2 MHz
Grodno - 95.7 MHz
Świsłocz - 104.4 MHz
Geraniony - 99.9 MHz
Brasław - 106.6 MHz
Miadzioł102.0 MHz

Audycje
 

02.05.24 - 18.00
02.05.24 - 19.00