Чарговае пасяджэнне Савета пастаянных паўнамоцных прадстаўнікоў дзяржаў - удзельніц СНД пры статутных і іншых органах Садружнасці адбудзецца ў Мінску

 

Чарговае пасяджэнне Савета пастаянных паўнамоцных прадстаўнікоў дзяржаў - удзельніц СНД пры статутных і іншых органах Садружнасці адбудзецца 27 кастрычніка ў Выканаўчым камітэце СНД у Мінску. Першым пытаннем парадку дня пасяджэння стане абмеркаванне дзейнасці Міждзяржаўнага фонду гуманітарнага супрацоўніцтва дзяржаў СНД. Затым пастаянныя паўнамоцныя прадстаўнікі краін Садружнасці разгледзяць пытанне аб падрыхтоўцы да чарговага пасяджэння Савета кіраўнікоў урадаў СНД, якое ў анлайн-фармаце адбудзецца 6 лістапада і ў ходзе якога плануецца прыняцце значных для далейшага развіцця супрацоўніцтва ў рамках СНД дакументаў. Акрамя таго, члены Савета пастаянных прадстаўнікоў абмяркуюць пытанне аб удзеле краін Садружнасці ў XXVIII Мінскай міжнароднай кніжнай выставе-кірмашы, правядзенне якой прадугледжана планам мерапрыемстваў, прысвечаных 30-годдзю СНД.

 

 
Emissions sur Internet
concours de selfies
 
Nos fréquences
 

Les emetteurs FM et leur couverture:

Rakitnitsa – 106.2 MHz
Grodno – 95.7 MHz
Svisloch – 104.4 MHz
Gerniony – 99.9 MHz
Braslav – 106.6 MHz
Miadel – 102.0 MHz


Radiodiffusion par satellite :

voir les paramètres de réception ici

Diffusions