Марафон беларускага кіно аб вайне адкрыўся ў Бруселі.


         Прадстаўнікі пасольства Беларусі ў Бельгіі адкрылі ў Расійскім цэнтры навукі і культуры Бруселя марафон беларускага кіно, прысвечанага Вялікай Айчыннай вайне. Першай паказалі карціну рэжысёра Сяргея Лазніцы "У тумане", знятую па аднайменнай аповесці пісьменніка Васіля Быкава. На працягу месяца гледачы змогуць таксама ўбачыць такія фільмы беларускай вытворчасці, як "Брэсцкая крэпасць", "Сляды апосталаў", "Ідзі і глядзі". Сярод дакументальных стужак - праекты "І будзе жыць Хатынь", "Бумеранг", "Музыка ваенных гадоў", "Мая радня". Кінапаказы праходзяць у час Фестывалю мастацкіх фільмаў аб вайне 1941-1945 гадоў, арганізаванага дыпламатычнымі місіямі Беларусі, Арменіі, Казахстана, Кыргызстана, Расіі і Таджыкістана.

 

 
Emissions sur Internet
concours de selfies
 
Nos fréquences
 

Les emetteurs FM et leur couverture:

Rakitnitsa – 106.2 MHz
Grodno – 95.7 MHz
Svisloch – 104.4 MHz
Gerniony – 99.9 MHz
Braslav – 106.6 MHz
Miadel – 102.0 MHz


Radiodiffusion par satellite :

voir les paramètres de réception ici

Diffusions