Блог Навума Гальпяровіча

Прызнайцеся, сябры, што як бы мы ні любілі розныя поры года, але вясна заўсёды выклікае ў нас прыліў надзеі, светлыя радасныя мроі. Асабліва месяц май, які напоўнены водарам першай квецені, па-сапраўднаму летнім цяплом. Невыпадкова менавіта на май выпадае столькі святаў, столькі кранальных хвілін яднання з прыродай, з блізкімі і дарагімі людзьмі. 

Менавіта ў маі мы святкуем слаўны Дзень Перамогі, які мае найвелізарнейшае значэнне, бо гэта была перамога над самай страшнай бядой – карычневай чумой фашызма, што магло змяніць гісторыю ўсяго чалавецтва. І дасягнута была гэта перамога моцай і воляй многіх народаў, у тым ліку і нашых родных і блізкіх людзей, нашых землякоў. 

Ціхіх рэчак разлівы, вясновыя пацеркі вод... 

Як стагоддзі таму, новы дзень узыходзіць над краем. 

Цёплы водар зямлі, і абуджаных птушак палёт, 

I маўчанне бароў, і зялёная рунь маладая. 

Так я напісаў у адным са сваіх вершаў. Вершаў мне дарагіх, бо гэтае шчырае пачуццё было выклікана самой вясной, адчуваннем маладосці і натхнення. 

Вясна… Першы ранішні сонечны праменьчык пяшчотна зазірае праз фіранку, і ўжо не хочацца спаць, хочацца хутчэй удыхнуць п’янкі водар веснавога паветра, падставіць твар свежаму ветрыку ці першым кроплям майскага дожджыка… 

Вясной мы гатовы з радасцю сустракаць гасцей, каб яны палюбаваліся на вежы Полацкай Сафіі, магутныя муры Мірскага замка, палюбаваліся на цвіценне пралесак і ландышаў у беларускіх лясах, паблукалі па алеях Нясвіжскага парка, паглядзелі на зуброў у Белавежскай пушчы. 

Беларусь усё больш становіцца турыстычнай краінай, ды і нам самім няблага бліжэй пазнаёміцца з гісторыяй і прыгажосцю роднага краю. 

Май таксама знакавы месяц для працаўнікоў сельскай гаспадаркі. Менавіта ў гэтым месяцы закладваецца будучыня наступнага ўраджаю. 

У маі заканчваецца навучальны год у самых маленькіх грамадзян нашай краіны. Яны таксама збіраюць своеасаблівы ўраджай ведаў перад тым, як адправіцца ў захапляючы летні адпачынак. 

Яшчэ на нашай зямлі май здаўна называлі траўнем. Як падае энцыклапедыя, травень, траўнік, траўны — адлюстроўвае працэсы, што адбываюцца ў прыродзе, парá, калі буйна растуць травы: травень зялёнай травой славен; песеннік — наваколле напаўняецца птушынымі спевамі, у прыказках яго параўновалі з салаўіным летам; ярац — у гонар бажаства ўрадлівасці Ярылы, на змену якому ў хрысціянскі перыяд прыйшоў Юрый — апякун жывёлы і земляробства. Сустракаліся таксама грымотнік, лецень, цвецень. 

Ён прыйшоў, 

Прыйшоў квяцісты травень, 

Ахінуты ў белы футарал. 

І на яблынях пялёсткавую навісь 

Кінула шаўковая зара. 

Гэтыя радкі ў далёкім 1931 годзе напісаў беларускі паэт Юрка Лявонны. Новае маладое пакаленне беларускіх творцаў прыходзіла ў родную літаратуру з такім бурапенным веснавым настроем. 

І сёння май, травень у чарговы раз дорыць нам радасць і светлыя пачуцці. Хай жа будзе ён шчаслівы і шчодры для ўсіх нас!

 
Emissions sur Internet
Now:
06.20 Window to Belarus (EN)

Next:
06.40 In the Depth of the Country (EN)


Horaires sur Internet
Horaire des émissions par satellite (voir les paramètres de réception ici)
Shortwaveservice
concours de selfies
 
Nos fréquences
 

Les emetteurs FM et leur couverture:

Rakitnitsa – 106.2 MHz
Grodno – 95.7 MHz
Svisloch – 104.4 MHz
Gerniony – 99.9 MHz
Braslav – 106.6 MHz
Miadel – 102.0 MHz


Radiodiffusion par satellite :

voir les paramètres de réception ici

Diffusions