Фота: belta.by
Беларусь 18 студзеня паставіла ва Украіну 3,1 кВт.гадз электраэнергіі па запыце ўкраінскага боку, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінэнерга.
"Ва ўмовах моцных маразоў у рамках двухбаковага дагавора аб аказанні аварыйнай дапамогі 18 студзеня з Беларусі ў энергасістэму Украіны адпушчана 3,1 млн кВт.гадз электраэнергіі. Пастаўкі электраэнергіі ажыццяўляліся з 11.00 да 21.00", - паведамілі ў прэс-службе.
Максімальная магутнасць склала 500 МВт.
"Пастаўкі выкананы для забеспячэння ўстойлівай работы энергасістэмы Украіны ў перыяд неспрыяльных умоў надвор'я", - дадалі ў Мінэнерга.
FM-Sender und –Frequenzen:
Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz