Пасол у Расіі: беларускі бок незадаволены невыкананнем Расіяй дамоўленасцей па газе


 

Беларускі бок незадаволены невыкананнем Расіяй дасягнутых раней дамоўленасцей па газе, у тым ліку па цэнаўтварэнні. Аб гэтым заявіў пасол Беларусі ў Расіі Уладзімір Сямашка сёння ў час анлайн-брыфінгу, прымеркаванага да Дня Незалежнасці Беларусі, перадае БЕЛТА.

Пасол нагадаў, што ў лістападзе 2011 года былі падпісаны пакетныя міжурадавыя пагадненні, якія разам з продажам астатніх 50 працэнтаў акцый "Белтрансгаза" адначасова вырашалі пытанні цэнаўтварэння і транзіту газу. "Яны падпісваліся з мэтай, што мы прыйдзем калі не да роўных, то да вельмі блізкіх, супастаўных з Расіяй цэн на газ", - падкрэсліў ён.

Уладзімір Сямашка адзначыў: цяпер на граніцы Беларусі і Расіі цана на газ у два разы вышэйшая за тую, якая прымяняецца ў Смаленскай вобласці. "Пры гэтым мы канстатуем, што "Газпрамам" не быў выкананы пратакол, які мы падпісалі 13 красавіка 2017 года. Там было дакладна прапісана: для таго, каб мы рухаліся да блізкіх, супастаўных цэн, мы павінны былі да канца 2018 года распрацаваць методыку цэнаўтварэння ў Саюзнай дзяржаве, па сутнасці, методыку стварэння адзінага рынку, - адзначыў дыпламат. - І не пазней за 1 ліпеня мінулага ўжо 2019 года мы павінны былі не проста распрацаваць, а прайсці ўнутрыдзяржаўныя ўзгадненні і падпісаць пагадненне аб цэнаўтварэнні на газ з 1 студзеня 2020 года і далей - бестэрміновае пагадненне. Мы шмат разоў прапаноўвалі розныя методыкі, але, на жаль, гэта пагадненне не адбылося".

"Сёння, шчыра кажучы, мы не задаволены той цаной, якая ёсць, і невыкананнем нашымі калегамі пагаднення, - заявіў Уладзімір Сямашка. - Але мы бачым, што ёсць разуменне, і лічым, што да 1 студзеня 2022 года задача, якую мы ставілі (аб выраўноўванні цэн на газ. - Заўвага БЕЛТА) у 2017 годзе будзе выканана".

Пасол таксама адзначыў, што на гэты час Беларусь імпартуе прыкладна 20 млрд кубаметраў газу ў год. З пускам БелАЭС спажыванне газу ў краіне павінна зменшыцца на 5-5,5 млрд кубаметраў штогод.

 

 
Internetsendungen
Jetzt auf Sendung:
02.20 Bélarus d’aujourd’hui (FR)

Weiter auf Sendung:
02.40 In the Galaxy of Muses (EN)


Internetsendeliste
Satellitensendeliste (Einstellungen)
Shortwaveservice
briefe
 


Hallo liebes Radio und ALLES GUTE zum 34.Geburtstag der deutschen Redaktion. So lange kenne ich Radio Belarus noch gar nicht, aber wenn Du liebe Jana und liebe Elena die nächsten 34 Jahre hier weiterhin am Start seit, dann bin ich es als Hörer auch, versprochen!! :-) ) LG Dietmar

Antwort:

Lieber Dietmar,

vielen Dank für Deine Glückwünsche!!
Ich bin auch nicht vom Anfang an hier. Wollen wir trotzdem so viel wie möglich zusammen bleiben! ;)
Liebe Grüße und alles Gute
Jana


Frequenzen
 

FM-Sender und –Frequenzen:

Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz

Radioprogramme
 

29.12.2021 Program Block 1
29.12.2021 Program Block 2