Беларусь заваявала сваю незалежнасць вельмі высокай цаной і заўсёды будзе ўносіць уклад у захаванне міру і падтрыманне бяспекі. Аб гэтым заявіла намеснік міністра замежных спраў Беларусі Алена Купчына ў Любляне на ўрачыстым мерапрыемстве з нагоды беларускага нацыянальнага свята - Дня Незалежнасці, паведамляе БЕЛТА.
Алена Купчына адзначыла, што Беларусь развівае супрацоўніцтва з замежнымі дзяржавамі на аснове ўзаемапавагі. Адносіны са Славеніяй склаліся традыцыйна дружалюбныя і ўзаемавыгадныя, што пацвярджаецца і праведзенымі перагаворамі ў славенскім знешнепалітычным ведамстве. На думку намесніка міністра, паміж нашымі краінамі ёсць добрыя перспектывы для развіцця кантактаў у палітычнай, эканамічнай, гуманітарнай і культурнай сферах.
FM-Sender und –Frequenzen:
Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz