У Страсбургу ў будынку Савета Еўропы адбылася беларуская вечарына, у межах якой быў прадэманстраваны кароткаметражны фільм «Чаравічкі» і адкрылася выстава дзіцячага малюнка «Вайна вачыма дзяцей». Кінастужка «Чаравічкі» з'яўляецца вынікам сумеснай працы творчай групы з Беларусі, Чэхіі, Францыі, Польшчы, Расіі, ЗША і Украіны і прысвечана памяці ахвяр Халакосту. У мерапрыемстве ўзяў удзел Пасол Беларусі ў Францыі Павел Латушка. Дыпламат адзначыў, што гэта першая такая падзея ў гісторыі стасункаў паміж Беларуссю і Саветам Еўропы, а таксама падкрэсліў важнасць захавання гістарычнай памяці аб падзеях Другой Сусветнай вайны.
FM-Sender und –Frequenzen:
Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz