Падчас візіту Старшыні КНР Сі Цзіньпіна ў Мінск плануецца падпісанне каля 30 дагавораў аб эканамічным супрацоўніцтве на агульную суму каля $16 млрд. Пра гэта паведаміў намеснік начальніка аддзела дэпартамента Еўропы і Азіі Міністэрства камерцыі КНР Чжан Дун. Крамя таго, ён паведаміў, што Банк развіцця Кітая разглядае магчымасць адкрыцця офіса свайго прадстаўніцтва ў Мінску.
Нагадаем, Сі Цзіньпін наведае Беларусь з дзяржаўным візітам 10-12 мая па запрашэнні кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі. Гэта будзе першы за апошнія 14 гадоў візіт Старшыні КНР у Беларусь.
FM-Sender und –Frequenzen:
Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz