Беларусь і Саўдаўская Аравія маюць намер актывізаваць супрацоўніцтва ў гандлёва-эканамічнай сферы. Гэта пытанне абмяркоўваў Пасол Беларусі ў ААЭ і Саўдаўскай Аравіі (па сумяшчальніцтве) Раман Галоўчанка з намеснікам міністра замежных спраў Саўдаўскай Аравіі па эканамічных і культурных пытаннях Юсуфам бен Тарадам аль-Саадунам.
Падчас перамоў асаблівая ўвага была нададзена пытанням падрыхтоўкі да першага пасяджэння сумеснага камітэта па супрацоўніцтве паміж Беларуссю і Саўдаўскай Аравіяй, якое ў пачатку мая пройдзе ў Эр-Рыядзе.
FM-Sender und –Frequenzen:
Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz