Прапанова Беларусі для ПАСЕ па ўдзеле ў маніторынгу прэзідэнцкіх выбараў - вельмі станоўчы момант. Пра гэта заявіў кіраўнік Дырэктарата па палітычных пытаннях Савета Еўропы Аляксандр Гесель.
Прадстаўнік СЕ адзначыў, што ў цэлым вельмі важна, каб краіна была адкрытай, у тым ліку, і для такіх дэлегацый. Ён звярнуў увагу, што прадвыбарная кампанія дасць магчымасць кандыдатам у прэзідэнты заявіць пра сябе, а грамадства зможа правесці дыскусію. Сам Аляксандр Гесель не так даўно наведваў Беларусь, правёў сустрэчу з намеснікам міністра замежных спраў Аленай Купчыной.
FM-Sender und –Frequenzen:
Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz