Працягваецца актыўная падрыхтоўка да 9 Мая. Асаблівая праграма - у музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Тут праходзіць выстава “Капітуляцыя Германіі”. На кадрах фотахронікі - падпісанне дакумента, які завяршыў вайну.Спецыялісты працуюць над адкрыццём яшчэ адной выставы. Яна будзе складацца з матэрыялаў музейных фондаў: карцін, малюнкаў і лістоў з фронту.
Беларускі музей удзельнічае таксама ў інтэрнацыянальным праекце. Да 70-годдзя Вялікай Перамогі ў Маскве на наступным тыдні адкрыецца выстава “У барацьбе супраць фашызму мы былі разам”. Адзін з раздзелаў прысвечаны Беларусі.
FM-Sender und –Frequenzen:
Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz