Прэзентацыю магчымасцей гандлёва-эканамічнага і інвестыцыйнага супрацоўніцтва з Беларуссю для прадстаўнікоў больш як 20 французскіх кампаній правёў у Бардо пасол Беларусі ў Францыі Павел Латушка. Беларускі дыпламат сустрэўся з французскімі бізнесменамі, зацікаўленымі ў супрацоўніцтве з нашай краінай ў вытворчасці фармацэўтычнай прадукцыі, імпарце з Беларусі прадукцыі харчовай прамысловасці, а таксама кампаніямі, зацікаўленымі супрацоўніцтвам ў галіне турызму. Павел Латушка таксама сустрэўся з прадстаўнікамі беларускай дыяспары, якія жывуць у Бардо, з якімі абмеркаваў магчымасці рэалізацыі сумесных праектаў у сферы эканомікі і культуры ў рэгіёне Аквітанія.
FM-Sender und –Frequenzen:
Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz