Магілёў далучыцца да чацвёртага маштабнага фестывалю кароткаметражных фільмаў "Cinema Perpetuum Mobile", паведамляе БЕЛТА. Жыхары абласнога цэнтра ўбачаць 33 дакументальныя, анімацыйныя і ігравыя фільмы розных жанраў з Польшчы, ЗША, Вялікабрытаніі, Балгарыі, Ірана, Грэцыі, Італіі, Беларусі, і іншых краін, а таксама змогуць прагаласаваць за фільм, які спадабаўся. "Cinema Perpetuum Mobile" - некамерцыйны праект, прызначаны прапагандаваць незалежнае кіно. Найважнейшая задача фестывалю - папулярызацыя фільмаў беларускіх рэжысёраў.
FM-Sender und –Frequenzen:
Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz